Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

ФПБ прапануе замацаваць законам абавязак прадаўжаць кантракты добрасумленным работнікам

Грамадства 26.09.2017 | 09:05

26 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі прапануе на заканадаўчым узроўні замацаваць абавязак наймальнікаў прадаўжаць кантракты з добрасумленнымі работнікамі або пераводзіць іх на бестэрміновы працоўны дагавор з захаваннем усіх дадатковых сацыяльных гарантый, паведаміў журналістам старшыня ФПБ Міхаіл Орда, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Па кантрактнай сістэме мы сёння гаворым аб тым, што калі чалавек працуе без заўваг, да яго няма ніякіх прэтэнзій, ён выконвае свае працоўныя абавязкі добра, то з ім трэба прадаўжаць кантакт на максімальны тэрмін", - сказаў Міхаіл Орда.

Цяпер гэта норма ў якасці рэкамэндацыйнай закладзена ў Генеральным пагадненні паміж урадам, рэспубліканскімі аб'яднаннямі наймальнікаў і прафсаюзаў. Прапануецца ўнесці яе ў Працоўны кодэкс. "Сёння ў адносінах да тых, хто працуе па кантракце, патрабуюцца дадатковыя меры заканадаўчай абароны. З добрасумленнымі работнікамі кантракт павінен прадаўжацца", - адзначыў Міхаіл Орда.

Паводле слоў старшыні ФПБ, сёння таксама ёсць праблема, калі пры аптымізацыі кадраў або правядзенні рэструктурызацыі прадпрыемстваў работнікам проста не прадаўжаюць кантракт. У той жа час існуе адпрацаваны механізм - скарачэнне. Гэта сістэма перш за ўсё дае магчымасць і час, каб перапрацаўладкавацца, чалавеку выплачваецца дапамога, дзякуючы чаму ён можа быць плацежаздольным. У гэтым выпадку чалавек у цэлым больш абаронены. Неабходнасць прымянення працэдуры скарачэння ў такіх выпадках прапануецца таксама замацаваць у Працоўным кодэксе.

Тая пакрокавая інструкцыя па правядзенні сацыяльна адказнай рэструктурызацыі, якая ёсць у Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны, павінна мець не рэкамендацыйны характар, а заканадаўчы, упэўнены Міхаіл Орда. "Гэта добры дакумент, які вызначае, як сацыяльная рэструктурызацыя павінна праходзіць, каб не цярпелі інтарэсы работнікаў", - сказаў ён.

У штаб-кватэры нацыянальнага прафцэнтра 25 верасня адбылася рабочая сустрэча кіраўніцтва ФПБ з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў і членамі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу. Старшыня Пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаннях Палаты прадстаўнікоў Тамара Красоўская адзначыла, што ўсе агучаныя на сустрэчы прапановы супалі з прапановамі дэпутацкага корпуса. У прыватнасці, узнімалася пытанне аб калектыўным дагаворы. На думку ў тым ліку дэпутатаў, такі дагавор павінен стаць асновай і выконвацца для любога працоўнага калектыву і не парушацца кіраўніком прадпрыемства.

Адпаведную прапанову таксама прапануецца замацаваць у Працоўным кодэксе. "Мы ўнеслі некаторыя прапановы і сёння з прафсаюзамі абмеркавалі, што гэта пытанне ў бліжэйшы час будзе ўнесена ў праект Працоўнага кодэкса, які да нас на разгляд павінен паступіць у снежні 2017 года", - сказала старшыня Пастаяннай камісіі. Усяго плануецца ўнесці прапановы ў больш як 100 артыкулаў - гэта сумесныя распрацоўкі і Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў, і прафсаюзаў, і дэпутатаў, і іншых зацікаўленых органаў.

На рабочай сустрэчы таксама ўзнімаліся пытанні адносна зарплаты работнікаў культуры, сацработнікаў, занятасці, сацыяльных гарантый і іншыя моманты, што неабходна рэгуляваць. "Мы з дэпутатамі абмяркоўвалі тыя пытанні, якія, на наш погляд, найбольш цікавяць, хвалююць работнікаў. Упэўнены, што дзякуючы аб'яднанню намаганняў удасца прыняць тыя рашэнні, якія будуць карысныя", - рэзюмаваў Міхаіл Орда.

Пасля сустрэчы ўдзельнікі паразмаўлялі з працоўным калектывам ЗАТ "Атлант".-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Гандаль у святочныя дні Магазінам Мінска з 15 снежня па 15 студзеня рэкамендавана працаваць без закрыцця на рамонт і санітарны дзень.