Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 красавіка 2017, 16:29

ФПБ прапанавала ўраду варыянты дапамогі працаўнікам

27 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі прапанавала ўраду варыянты дапамогі працаўнікам. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам старшыня ФПБ Міхаіл Орда, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы прапанавалі ўраду, і была створана рабочая група, якая ўжо выпрацавала прапановы па ўвядзенні такога інстытута ў нашай краіне, як страхаванне па беспрацоўі", - расказаў Міхаіл Орда. Паводле яго слоў, размова ідзе аб кампенсацыйных механізмах, якія ў выпадку, калі чалавек становіцца беспрацоўным, павінны кампенсаваць яму страту заработку, каб можна было некаторы час прадаўжаць весці прывычны лад жыцця - утрымліваць сям'ю, аплачваць камунальныя паслугі і г.д.

Другая прапанова датычыцца выпадкаў, калі прадпрыемства абанкруцілася і не можа выплачваць сваім супрацоўнікам заработную плату. ФПБ прапануе кампенсаваць людзям фінансавыя страты са спецыяльна створанага для гэтых мэт фонду.

Акрамя таго, Міхаіл Орда звярнуў увагу, што ФПБ лічыць неабходным з улікам увядзення калектыўных дагавораў прадугледзець павышэнне кваліфікацыі спецыялістаў на працягу ўсёй працоўнай дзейнасці. "Гэта будзе садзейнічаць павышэнню прадукцыйнасці працы", - перакананы старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі