Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 верасня 2018, 17:10

Форум "Беларусь турыстычная" паспяхова прайшоў у кітайскім Нанкіне

19 верасня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларуска-кітайскі форум "Беларусь турыстычная" паспяхова прайшоў у горадзе Нанкін (сталіца правінцыі Цзянсу), расказалі карэспандэнту БЕЛТА ў Генеральным консульстве Беларусі ў Шанхаі.

Мерапрыемства праводзілася з мэтай нарошчвання экспарту беларускіх турыстычных паслуг на рынак Кітая, прэзентацыі турыстычнага патэнцыялу Беларусі. Форум быў арганізаваны Генконсульствам сумесна з Цзянсускай кампаніяй па замежным супрацоўніцтве.

У час форуму турыстычная кампанія Sainty Overseas Travel з Цзянсу і беларуская туркампанія "ЦэнтрКурорт" падпісалі пагадненне аб стратэгічным супрацоўніцтве.

Перад кіраўнікамі буйных турыстычных кампаній Цзянсу выступілі генеральны консул Беларусі ў Шанхаі Валерый Мацэль, прэзідэнт Цзянсускай кампаніі па замежным супрацоўніцтве Хун Хунлян, консул Генеральнага консульства Дзмітрый Казлоўскі, кіраўнікі ўпраўлення турызму правінцыі і прадстаўніцтва вядучага беларускага тураператара "ЦэнтрКурорт" у Кітаі.

Валерый Мацэль у інтэрв'ю тэлеканалу JSTV і мясцовай эканамічнай газеце расказаў аб развіцці супрацоўніцтва паміж Беларуссю і правінцыяй Цзянсу, аб маючым адбыцца візіце ў нашу краіну губернатара правінцыі Цзянсу У Чжэнлуна.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі