Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 сакавіка 2017, 19:24

Двое грамадзян Расіі са зброяй затрыманы ў Магілёўскім раёне

25 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Двое грамадзян Расійскай Федэрацыі са зброяй затрыманы ў Магілёўскім раёне, паведамілі БЕЛТА ў МУС.

24 сакавіка ў 16.00 паблізу вёскі Жукава Магілёўскага раёна супрацоўнікамі аддзела Дэпартамента аховы Ленінскага раёна Магілёва на аўтадарозе затрыманы аўтамабіль "Лада Гранта", у якім знаходзіліся двое грамадзян Расійскай Федэрацыі, жыхароў Бранска. Абодва 1992 года нараджэння, работнікі завода "Крэмній Эл".

У аўтамабілі яны перавозілі два пнеўматычныя пісталеты, два сігнальна-шумавыя пісталеты, дзве радыёстанцыі, электрычны ліхтар з электрашокерам "Маланка", пяць палімерных ёмістасцей з металічнымі элементамі калібру 4,5 мм для пнеўматычнай зброі, газавы балон для газавай зброі, 12 патронаў калібру 5,6 мм да сігнальна-шумавой зброі, прарызіненую металічную палку з шыпамі, а таксама святловяртальную камізэльку ДПС, жазло, куртку з апазнавальнымі знакамі "МНС РФ", тры шапачкі з проразямі для вачэй "балаклава", два камплекты ахоўнай экіпіроўкі матацыкліста, сцяг Украіны.

Паводле слоў затрыманых, яны ехалі з Бранска ў Брэст на экскурсію.

Маладыя людзі дастаўлены ў Магілёўскі РАУС для разбору. Праводзіцца праверка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі