Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 жніўня 2017, 12:28

Дажджы і навальніцы чакаюцца ў Беларусі 22 жніўня

21 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дажджы і навальніцы чакаюцца ў Беларусі 22 жніўня, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У аўторак будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу пераважна па ўсходняй частцы краіны, днём на большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы, месцамі навальніцы. У начны час у асобных раёнах па ўсходняй частцы Беларусі чакаюцца моцныя дажджы. Ноччу і раніцай у заходніх раёнах магчымы слабы туман. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні 3-8 м/с, пры навальніцах з парывамі да 14 м/с.

Тэмпература паветра ноччу складзе 10-16 градусаў вышэй за нуль. Днём будзе 16-22 градусаў цяпла, па ўсходзе Магілёўскай вобласці - да плюс 25.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі