Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
30 сакавіка 2017, 11:38

Дажджліва будзе 31 сакавіка ў Беларусі

30 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Парывісты вецер і галалёдзіца чакаецца ў Беларусі 31 сакавіка, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Будзе воблачна, ноччу - з праясненнямі. Ноччу пераважна па заходняй палавіне краіны, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі пройдуць ападкі (мокры снег, дождж). Ноччу і раніцай магчымы слабы галалёд, на асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні, заходні 6-11 м/с, парывы- да 14 м/с, у асобных раёнах будуць парывы да 15-18 м/с.

Тэмпература паветра ноччу складзе ад нуля да мінус 5 градусаў, днём - 3 - 9 градусаў вышэй за нуль, па паўднёвым захадзе ноччу чакаецца 1 - 6 градусаў цяпла, днём - плюс 10-16 градусаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі