Сцяг Пятніца, 3 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 лютага 2016, 15:04

Буйныя ўнівермагі Мінска 27-28 лютага прадаставяць скідкі

24 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Акцыя "Адзіны дзень скідак" пройдзе ў буйных універмагах Мінска 27-28 лютага, паведамілі БЕЛТА ў галоўным упраўленні спажывецкага рынку Мінгарвыканкама.

Гандлёвы дом "На Нямізе", універмаг "Беларусь" і ГУМ прадаставяць пакупнікам 20-працэнтную скідку на ўсе нехарчовыя тавары. Набыць тавар танней на 15 працэнтаў змогуць мінчане і госці сталіцы ў "Кірмашы". Скідку 17 працэнтаў падорыць пакупнікам ЦУМ.

Таксама ў гэтыя выхадныя ў мікрараёне Сокал на пляцоўцы па вул.Барамзіной, 10а з 9.00 да 16.00 пройдзе кірмаш "Рыба Беларусі". Можна набыць прадукцыю па цэнах вытворцы. Карп элітны абыдзецца Br35-50 тыс. за кілаграм, карась - ад Br25-30 тыс., таўсталобік - ад Br25 тыс. да Br40 тыс., белы амур - да Br50 тыс., сом - да Br70 тыс., шчупак - ад Br31,6 тыс. да Br56 тыс., фарэль - Br90-100 тыс. На кірмашы можна будзе купіць замарожаныя паўфабрыкаты, рыбны фарш, вэнджана-вяленую рыбную прадукцыю.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі