Сцяг Чацвер, 2 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 лістапада 2015, 16:52

"Белавія" пераканалася ў бяспецы аэрапорта Шарм-эль-Шэйх, чартары будуць выконвацца ў штатным рэжыме

9 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Белавія" пераканалася ў бяспецы аэрапорта Шарм-эль-Шэйх, чартары ў Егіпет будуць выконвацца ў штатным рэжыме. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе авіякампаніі.

Кіраўніцтва і служба авіяцыйнай бяспекі авіякампаніі "Белавія" правялі рабочыя сустрэчы з кіраўнікамі міжнароднага аэрапорта Шарм-эль-Шэйх, прадстаўнікамі егіпецкіх спецслужбаў, паліцыі і арміі. У працэсе інспектавання правераны працэдуры па надглядзе на тэрыторыі аэрапорта транспарту, пасажыраў, багажу і ручной паклажы. "Цяпер працуе шматслойная працэдура праверкі. Спачатку надгляд праводзіцца тэхнічнымі сродкамі, пасля чаго праходзіць асабісты надгляд усіх пасажыраў, багажу і ручной паклажы без выключэння супрацоўнікамі службы авіяцыйнай бяспекі і паліцыі аэрапорта. Таксама ўведзены дадатковы кантроль спецыяльнымі службамі міжнароднага аэрапорта Шарм-эль-Шэйх за выкананнем правіл правядзення асабістага надгляду і праверкі багажу", - падкрэслілі ў авіякампаніі.

"Самастойна пераканаўшыся ў забеспячэнні бяспекі на высокім узроўні ў міжнародным аэрапорце Шарм-эль-Шэйх, авіякампанія "Белавія" плануе выкананне чартарных рэйсаў у Егіпет у штатным рэжыме", - сказаў намеснік гендырэктара па маркетынгу і знешнеэканамічнай дзейнасці авіякампаніі Ігар Чаргінец.

На заўтра ў "Белавія" запланавана выкананне двух чартарных рэйсаў у Хургаду.

Цяпер шэраг дзяржаў, у тым ліку членаў Еўрапейскага саюза, правялі інспекцыі, аказалі садзейнічанне ў паляпшэнні працэдур надгляду і высока ацанілі ступень бяспекі аэрапортаў Шарм-эль-Шэйх і Хургады. У поўным аб'ёме прадаўжаюць выконвацца рэйсы і перавозка пасажыраў у абодвух напрамках з Германіі, Італіі, Балгарыі, Бельгіі, Аўстрыі, Венгрыі, Грузіі, Украіны, Саудаўскай Аравіі, Кувейта, Туніса і інш. У той жа час авіякампаніі Вялікабрытаніі і Расіі спынілі ўвоз турыстаў і ажыццяўляюць толькі вываз іх з Егіпта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі