Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 кастрычніка 2016, 09:12

Беларусы сталі радзей жаніцца

26 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусы сталі радзей жаніцца - аб гэтым сведчаць даныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта, паведамляе БЕЛТА.

Так, у студзені-верасні бягучага года ў рэспубліцы было зарэгістравана 51 963 шлюбы. Для параўнання: у студзені-верасні мінулага года было створана 62 397 сямейных саюзаў. За дзевяць месяцаў 2016 года на 1000 жыхароў Беларусі прыпадала 7,3 шлюбу (за аналагічны перыяд 2014-га - 8,8).

А вось колькасць разводаў практычна не змянілася: у студзені-верасні бягучага года скасавана 24 076 шлюбаў, у студзені-верасні мінулага года - 24 060. За дзевяць месяцаў 2016 года і за аналагічны перыяд 2015 года на 1000 жыхароў прыпадала 3,4 разводу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі