Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 кастрычніка 2018, 11:43

Беларускія пагранічнікі з пачатку года затрымалі на граніцы з Украінай каля 80 адзінак зброі

16 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія пагранічнікі з пачатку года затрымалі на граніцы з Украінай каля 80 адзінак зброі і 1,2 тыс. боепрыпасаў. Аб гэтым сёння журналістам паведаміў старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Анатоль Лапо, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Старшыня Дзяржпагранкамітэта прывёў таксама даныя аператыўных зводак украінскіх пагранічнікаў. За гэты год яны затрымалі на беларуска-ўкраінскай граніцы каля 100 адзінак зброі, амаль 12 тыс. боепрыпасаў і некалькі дзясяткаў гранат. "Пагранічнікі абедзвюх краін зробяць усё магчымае, каб спыняць гэтыя патокі. Мы працуем у звязцы", - падкрэсліў Анатоль Лапо.

Ён дадаў, што і Беларусь, і Украіна займаюцца ўмацаваннем сваіх дзяржаўных рубяжоў. "Гэта натуральны працэс - мы павінны забяспечыць бяспеку нашых граніц", - адзначыў Анатоль Лапо.

Закранаючы дэмаркацыю беларуска-ўкраінскай граніцы, старшыня ДПК нагадаў, што дэмаркіраваць трэба будзе 1084 км. Цяпер з карт на мясцовасць вынесена больш за 700 км, ачышчана больш за 300 км. Неабходна ўстанавіць 3,2 тыс. знакаў. Беларускім бокам іх устаноўлена каля 900. "Дэмаркацыя ідзе планава, у нас няма ніякіх рознагалоссяў. Усе пытанні вырашаны", - рэзюмаваў Анатоль Лапо.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі