25 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ААТ "ААБ Беларусбанк" папярэджвае аб магчымых перапынках у абслугоўванні ў ноч на 28 красавіка. Такая інфармацыя размешчана на сайце банка, паведамляе БЕЛТА.
"У сувязі з правядзеннем ААТ "Банкаўскі працэсінгавы цэнтр" тэхналагічных работ 28 красавіка ў перыяд з 2.00 да 6.30 магчымы перапынкі ў абслугоўванні трымальнікаў картак пры правядзенні плацяжоў з выкарыстаннем mPOS-тэрміналаў, падключаных да апаратна-праграмнага комплексу Банкаўскага працэсінгавага цэнтра", - гаворыцца ў паведамленні.
Беларусбанк просіць выбачэння за магчымыя нязручнасці.-0-