Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 верасня 2017, 17:32

Аранжавы ўзровень небяспекі з-за навальніц аб'яўлены па паўднёвым усходзе Беларусі вечарам 20 верасня

20 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аранжавы ўзровень небяспекі з-за навальніц аб'яўлены па паўднёвым усходзе Беларусі вечарам 20 верасня, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"Сёння, 20 верасня, у перыяд з 16.00 да 22.00 па паўднёва-ўсходніх раёнах Гомельскай і Магілёўскай абласцей чакаюцца навальніцы, якія да 7.00-9.00 21 верасня распаўсюдзяцца на ўвесь паўднёвы ўсход Беларусі. Аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі", - растлумачылі ў Гідрамеце.

Сіноптыкі падкрэслілі, што пры навальніцах у некаторых раёнах чакаюцца моцныя ліўні.

У чацвер, 21 верасня, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. Вецер прагназуецца заходні, паўднёва-заходні 4-9 м/с, парывы да 14 м/с, днём месцамі па ўсходзе - да 15-17 м/с. Тэмпература паветра ноччу складзе 7-13 градусаў вышэй за нуль, днём чакаецца 13-19 градусаў цяпла, па паўднёвым усходзе - плюс 20-26.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі