Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 сакавіка 2017, 11:52

Акцыя "Мы - грамадзяне Беларусі!" стартуе 10 сакавіка

9 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Грамадскае аб'яднанне "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі" 10-15 сакавіка правядзе ўсебеларускую акцыю "Мы - грамадзяне Беларусі!", прысвечаную Дню Канстытуцыі, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА каардынатар праекта Кацярына Петрашкевіч.

Мерапрыемства стартуе ў Мінску ў Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці. "Галоўнымі героямі ўрачыстай цырымоніі стануць 14-гадовыя беларусы з усіх рэгіёнаў краіны і горада Мінска - выдатнікі вучобы, удзельнікі навукова-практычных канферэнцый, пераможцы і прызёры рэспубліканскіх спаборніцтваў, фестываляў, конкурсаў, прадметных алімпіяд. Пуцёўку ў дарослае жыццё маладым людзям, пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь юнакам і дзяўчатам уручыць кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава", - расказала Кацярына Петрашкевіч. Павіншуе іх з надыходзячым Днём Канстытуцыі і першы сакратар ЦК ГА "БРСМ", член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Андрэй Белякоў.

Цэнтральныя мерапрыемствы ўсебеларускай акцыі "Мы - грамадзяне Беларусі!" у сталіцы запланаваны ў Следчым камітэце, НАК, КДК, Савеце Рэспублікі, Канстытуцыйным судзе, Рэспубліканскім доме моладзі. Акцыя пройдзе ва ўсіх рэгіёнах краіны, пашпарт грамадзяніна Беларусі 14-гадовыя падлеткі ва ўрачыстай абстаноўцы атрымаюць з рук кіраўнікоў заканадаўчай і выканаўчай улады, грамадскіх дзеячаў і іншых заслужаных людзей краіны.

"Асноўная задача акцыі - садзейнічаць станаўленню пазіцыі грамадзяніна, павышэнню прававой і інфармацыйнай культуры юнакоў і дзяўчат, інфармаваць юных грамадзян Беларусі аб іх правах і абавязках, асновах беларускага заканадаўства і дзяржаўнага ладу, сучаснай унутранай і знешняй палітыцы Беларусі", - нагадала Кацярына Петрашкевіч. Быць грамадзянінам Беларусі - высокі гонар і адказнасць, як перад грамадствам, так і перад самім сабой. Адказная вучоба, павага да бацькоў і сям'і, добразычлівыя ўзаемаадносіны з людзьмі, беражлівае стаўленне да навакольнага свету, адказнасць за сваё здароўе - усё гэта складнікі нашага агульнага шчаслівага жыцця, працвітання і магутнасці Беларусі. "Атрымаўшы свой галоўны дакумент - пашпарт грамадзяніна, малады чалавек нясе адказнасць не толькі за ўласны лёс, але і за будучыню Беларусі", - дадала яна.

Усебеларуская акцыя "Мы - грамадзяне Беларусі!", ідэйным натхняльнікам якой БРСМ выступае з 2004 года, заняла дастойнае месца сярод рэспубліканскіх патрыятычных праектаў, карыстаецца папулярнасцю і падтрымкай з боку органаў дзяржаўнай улады. За гады правядзення яна аб'яднала тысячы юнакоў і дзяўчат.

Дзень Канстытуцыі ў Беларусі адзначаецца 15 сакавіка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі