Сцяг Субота, 21 снежня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 лістапада 2017, 17:50

Аб'ём дзяржпадтрымкі маладых і шматдзетных сем'яў у 2018 годзе ўзрасце на 7,2 працэнта - Мясніковіч

23 лістапада, Скідзель /Кар. БЕЛТА/. Аб'ём дзяржпадтрымкі маладых і шматдзетных сем'яў у 2018 годзе ўзрасце на 7,2 працэнта. Аб гэтым сёння ў час сустрэчы з калектывам РУП "Белмедпрэпараты" ў Скідзелі паведаміў старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Міхаіл Мясніковіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Пытанні аб падтрымцы маладых сем'яў, дапамозе ў набыцці і будаўніцтве жылля прагучалі ад работнікаў прадпрыемства. Гэтыя пытанні будуць вырашацца комплексам мер, у тым ліку прадастаўленнем ільготных крэдытаў, адрасных субсідый на будаўніцтва.

"З розных артыкулаў бюджэту на дзяржпадтрымку маладых і шматдзетных сем'яў на 2018 год прадугледжана выдзяленне Br65,7 млн. Рост у параўнанні з бягучым годам складзе 7,2 працэнта", - адзначыў Міхаіл Мясніковіч. Ён падкрэсліў, што найбольшая ўвага будзе ўдзелена шматдзетным сем'ям, якія выхоўваюць траіх і больш дзяцей.

"Гэтыя пытанні ў дзяржаве знаходзяцца на пастаянным кантролі", - сказаў Міхаіл Мясніковіч.

Старшыня Савета Рэспублікі з рабочым візітам наведваў сёння Гродзенскую вобласць. Ён азнаёміўся з ходам рэалізацыі праекта па стварэнні беларуска-індыйскага фармакалагічнага прадпрыемства ТАА"Навалок" на плошчах РУП "Белмедпрэпараты", а таксама правёў сустрэчу і адказаў на пытанні работнікаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі