Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

У Беларусі 2018-2020 гады пройдуць пад знакам Года малой радзімы

Прэзідэнт 20.06.2018 | 19:16
Фота з архіва
Фота з архіва

20 чэрвеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. У Беларусі 2018-2020 гады пройдуць пад знакам Года малой радзімы. Адпаведны ўказ нумар 247 падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Дакумент прыняты ў мэтах стымулявання сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёнаў, фарміравання актыўнай грамадзянскай пазіцыі ў насельніцтва, захавання гісторыка-культурнай і духоўнай спадчыны.

Савету Міністраў даручана сумесна з аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам распрацаваць і зацвердзіць рэспубліканскую праграму мерапрыемстваў па гэтай тэматыцы да 2020 года, а таксама забяспечыць каардынацыю дзейнасці дзяржаўных органаў і іншых арганізацый па выкананні названай праграмы.

Як паведамлялася БЕЛТА, аб магчымасці пашырэння часавых рамак правядзення Года малой радзімы Аляксандр Лукашэнка заявіў у красавіку бягучага года на рэспубліканскім суботніку. "Гэта была мая ідэя (аб'явіць Год малой радзімы. - Заўвага БЕЛТА). Шмат было меркаванняў. Думаў, трэба ўсё ж такі гэту тэму ўзняць. Гэта нават не год малой радзімы, а трохгоддзе, таму што за год мы наўрад ці штосьці там пабудуем, створым. Адразу людзей не павернеш. Яны спачатку павінны прывыкнуць, усвядоміць, намеціць сабе нейкія планы, а недзе камусьці трэба і грошы зарабіць, каб у сваю малую радзіму ўкласціся, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - І тады я прапанаваў, давайце мы аб'явім бягучы Годам малой радзімы і падумаем аб прадаўжэнні. Таму гэта толькі старт".-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Прафілактыка атручэнняў грыбамі У Беларусі з пачатку года зарэгістравана 18 выпадкаў атручэння грыбамі, пры якіх пацярпелі 20 чалавек.