Сцяг Нядзеля, 28 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
17 лістапада 2016, 15:10

Расіі не трэба баяцца прысутнасці Беларусі ў сваёй інфармпрасторы - Лукашэнка

17 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Расіі не трэба баяцца прысутнасці Беларусі ў сваёй інфармацыйнай прасторы. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў час сустрэчы з прадстаўнікамі расійскіх рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што, можа, расійскія журналісты лепш працуюць у прафесійным плане, але ў пытаннях ідэйнасці, зместу, каштоўнасці матэрыялаў варта павучыцца ў беларускіх калег. "Мы ніколі сабе не дазвалялі ўшчаміць інтарэсы Расіі, каб нешта паказвалі, нешта не. Чаму вы баіцеся, што мы будзем прысутнічаць у вашай інфармацыйнай прасторы?" - сказаў ён.

Аляксандр Лукашэнка лічыць вельмі каштоўнымі такія сустрэчы з прадстаўнікамі расійскіх рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі. Важна, каб расіяне больш ведалі пра Беларусь, асабліва ў далёкіх рэгіёнах краіны. Такую форму супрацоўніцтва неабходна прадаўжаць.

Аляксандр Лукашэнка таксама закрануў тэму супрацоўніцтва ў культурнай сферы. Рэгулярна праводзяцца Дні культуры Расіі ў Беларусі і наадварот, ёсць сумесныя праекты ў выдавецкай справе, у правядзенні выставак. Будзе разгледжана пытанне ўдзелу Беларусі ў культурным форуме, прысвечаным юбілейнай даце стварэння СНД.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі