Сцяг Нядзеля, 28 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
02 кастрычніка 2017, 11:29

Лукашэнка заклікае Іспанію і Швецыю паглыбляць інвестыцыйныя сувязі з Беларуссю

2 кастрычніка, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, прымаючы сёння даверчыя граматы паслоў замежных дзяржаў, прапанаваў Іспаніі і Швецыі паглыбляць інвестыцыйныя сувязі з Беларуссю, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларусь надае вялікае значэнне развіццю адносін з Каралеўствам Іспанія. Асабліва ў такіх сферах, як гандаль, інвестыцыі, прамысловая кааперацыя, энергетыка, транспарт і сельская гаспадарка", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

У гэтым месяцы ў Мінску адбудзецца першае пасяджэнне міжурадавай беларуска-іспанскай камісіі па эканамічным і прамысловым супрацоўніцтве. Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што сустрэча будзе садзейнічаць умацаванню двухбаковых сувязей. "Ды і пара ўжо", - заўважыў ён.

Беларусь таксама выступае за развіццё дружалюбнага і канструктыўнага дыялогу са Швецыяй і разглядае гэту краіну ў якасці актыўнага ўдзельніка рэгіянальных і міжнародных працэсаў. "Вы з'яўляецеся нашым блізкім суседам, мы шмат чаму вучыліся ў вас пасля распаду Савецкага Саюза. Што датычыцца двухбаковых адносін, то нам неабходна ўзмацніць работу па нарошчванні гандлю і паглыбленні інвестыцыйных сувязей, па пашырэнні палітычных і культурных кантактаў паміж нашымі дзяржавамі", - лічыць кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі