Сцяг Нядзеля, 28 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
17 лістапада 2016, 15:35

Лукашэнка: у рускай мове - душа беларускага чалавека

17 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У рускай мове - душа беларускага чалавека. Такое меркаванне выказаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў час сустрэчы з прадстаўнікамі расійскіх рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У рускай мове - душа беларускага чалавека. Колькі мы разам жылі, размаўлялі на гэтай мове і ўкладвалі не толькі душу, але і свае каштоўнасці. Гэта наша агульная мова, наш найвялікшы здабытак", - адзначыў кіраўнік дзяржавы, падкрэсліўшы, што ад такой спадчыны нельга адмаўляцца.

Ён нагадаў, што пытанне аб наданні рускай мове статусу дзяржаўнай выносілася на рэферэндум і большасць насельніцтва падтрымала яго.

Прэзідэнт таксама адзначыў, што, паводле даных сацыялагічнага апытання, больш як 90 працэнтаў жыхароў Беларусі выказаліся за "выключна добрыя адносіны з Расіяй".

Гаворачы аб інфармацыі ў СМІ аб тым, што нібыта ў рэспубліцы ідзе працэс "мяккай беларусізацыі", мае месца ўціск рускамоўнага насельніцтва, Аляксандр Лукашэнка адзначыў: "У нас палавіна ўрада рускіх, а то і больш. Няма ў нас такіх праблем. Мы гэтым ганарымся, гэта наш імідж".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі