Сцяг Чацвер, 2 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
10 сакавіка 2017, 15:48

Лукашэнка - праваахоўнікам: трэба працаваць без дубліравання функцый і залішняй справаздачнасці

10 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка арыентуе праваахоўнікаў на ўстараненне дубліравання функцый і залішняй справаздачнасці. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на нарадзе па выніках дзейнасці праваахоўных органаў у 2016 годзе і пытаннях аптымізацыі праваахоўнай і судовай сістэм, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Перад усімі структурамі праваахоўнай сістэмы стаіць задача максімальнай скаардынаванасці дзеянняў. У гэтым плане яшчэ нямала праблем. Адна з іх - дубліраванне функцый. Кампетэнцыя кожнага органа павінна быць дакладна сфармулявана, каб не дапускаць двайнога тлумачэння", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

"Гэта не значыць, што калі ДФР (Дэпартамент фінансавых расследаванняў КДК. - Заўвага БЕЛТА) бачыць карупцыйную праяву, ён павінен прайсці міма, таму што гэта не яго работа. Не, так быць не павінна. Проста такія факты трэба перадаваць для расследавання спецыялістам, калі ў вас не хапае такіх спецыялістаў. Тут вельмі тонкая грань. Па вялікім рахунку, адзін за адным толькі хадзіць не трэба", - прывёў прыклад беларускі лідар.

Ён таксама даручыў і далей пазбаўляцца ад залішняй справаздачнасці, як гэта ўжо зрабілі ў органах пракуратуры, МУС. Актуальным крытэрыем ацэнкі работы праваахоўных органаў павінна быць не статыстыка, а аператыўнае рэагаванне на дынамічна зменлівую абстаноўку, выклікі і пагрозы, якія ўзнікаюць. "І такі падыход павінен быць у кожнага - ад кіраўніка да радавога выканаўцы", - падкрэсліў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі