Сцяг Нядзеля, 28 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
18 лютага 2016, 17:08

Лукашэнка патрабуе аддачы ад укладзеных у спорт сродкаў

18 лютага, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Дзяржава ўкладвае ў спорт шмат сродкаў, але належнай аддачы ад гэтага пакуль няма. Аб гэтым сёння заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, выступаючы на цырымоніі адкрыцця Палаца спорту "Уручча" і міжнароднага дзіцячага турніру па гандболе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што новы Палац спорту "Уручча" шматпрофільны, але ўсё ж асноўная ўвага тут будзе ўдзелена гандболу і яго папулярызацыі. "Але хопіць гаварыць аб папулярызацыі. Трэба выйграваць, - запатрабаваў Прэзідэнт. - Мы шмат укладваем у спорт, але аддачы належнай пакуль не атрымалі".

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што дзяржава гатова падтрымліваць спартсменаў, у тым ліку гандбалістаў, але яна падставіць плячо толькі там, дзе гэта неабходна. Спартсмены ж павінны радаваць вынікамі.

"Нам патрэбны вынік. І трэба даваць вынікі ў спорце вышэйшых дасягненняў", - падкрэсліў Прэзідэнт. На яго думку, для гэтага ёсць усе неабходныя ўмовы.-0-

У Беларусі створана эфектыўная сістэма развіцця спорту вышэйшых дасягненняўУ Беларусі створана эфектыўная сістэма развіцця спорту вышэйшых дасягненняў
Прэзідэнт падкрэсліў, што Беларусі імкнуцца не толькі выхоўваць маладых атлетаў, але і ўмацоўваць здароўе моладзі.

Лукашэнка: дзяржпадтрымка спорту будзе аказвацца пры ўмове высокіх дасягненняўЛукашэнка: дзяржпадтрымка спорту будзе аказвацца пры ўмове высокіх дасягненняў
Аляксандр Лукашэнка асобна закрануў тэму развіцця гандбола, які прыўзнялі на нейкі ўзровень, але неабходны штуршок для яго належнага развіцця. Прэзідэнт не сумняваецца, што беларускія гандбалісты змогуць дасягнуць высокіх вынікаў.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі