Сцяг Нядзеля, 28 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
28 студзеня 2016, 18:21

Лукашэнка пакрытыкаваў ДАІ за "наватарства" і папярэдзіў аб праверках на прадмет хабараў

28 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на калегіі МУС пакрытыкаваў Дзяржаўтаінспекцыю за непатрэбнае наватарства і папярэдзіў аб праверках на прадмет выяўлення патэнцыяльных хабарнікаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Грамадскасць відавочна негатыўна ацэньвае асобныя новаўвядзенні. У прыватнасці, беспадстаўнае перагароджванне аўтадарог знакамі рамонту для правядзення пад гэтым выглядам нейкіх праверак", - адзначыў Прэзідэнт.

"Стварылі пробку, людзі незадаволены. Знайдзіце іншыя метады. Не стварайце лішніх праблем", - пракаменціраваў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы таксама падкрэсліў, што работнікі Дзяржаўтаінспекцыі штодзень па абавязку службы кантактуюць з грамадзянамі і ў многім па іх рабоце мяркуюць аб рабоце праваахоўных органаў у цэлым. Таму маральнае аблічча і непадкупнасць ДАІ не павінны выклікаць сумненняў.

Прэзідэнт падкрэсліў, што не лічыць правакаваннем, калі работніка Дзяржаўтаінспекцыі наўмысна правяраюць на прадмет гатоўнасці браць хабар. "Ніякага правакавання. Гэта мы будзем рабіць. Не бярэш - не бяры наогул. Асобныя гэтыя факты мы павінны выкараніць", - сказаў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі