Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
03 мая 2017, 09:05

Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам і гасцям выстаўкі "СМІ ў Беларусі"

3 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам, гасцям і арганізатарам XXI Міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі "СМІ ў Беларусі". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Гэта маштабная падзея мае ў нашай краіне вялікі грамадскі рэзананс. Штогадовая дэманстрацыя магчымасцей нацыянальных сродкаў масавай інфармацыі пераканаўча сведчыць аб іх значным патэнцыяле", - гаворыцца ў прывітанні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў традыцыйны ўдзел у выстаўцы прадстаўнікоў СМІ краін блізкага і далёкага замежжа. "Упэўнены, што правядзенне дыскусій, круглых сталоў, майстар-класаў вядучых журналістаў паслужыць павышэнню прафесійнага майстэрства і далейшаму развіццю дзелавых і творчых кантактаў у сферы сродкаў масавай інфармацыі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі