Сцяг Нядзеля, 28 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
17 лістапада 2016, 14:03

Лукашэнка: мой любімы лік - 13

17 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заяўляе, што яго любімы лік - 13. Аб гэтым ён расказаў сёння ў час сустрэчы з прадстаўнікамі расійскіх рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"13 - гэта мой любімы лік, можна сказаць. Калі я займаюся спортам, бягу на лыжах, і ў мяне кіламетровы круг, то я 13 км бягу. Не 10, не 15, а 13. Калі я дзесьці раблю нейкія практыкаванні, то я раблю 13 разоў або некалькі разоў па 13. Таму я вельмі добра стаўлюся да гэтага ліку, але нават не ведаю, чаму", - расказаў кіраўнік дзяржавы.

"Кажуць, 13 - нешчаслівы лік. Адзін са свяшчэннікаў мне аднойчы сказаў: а ў нас 13-е чысло ледзь не богам дадзенае, - дадаў Аляксандр Лукашэнка. - Таму я добра стаўлюся да гэтага ліку і вельмі часта карыстаюся ім".

Адказваючы на пытанне, ці разлічвае ён на шанцаванне ў рабоце Прэзідэнта, беларускі лідар сказаў: "Я заўсёды разлічваю на шанцаванне. Жыццё прэзідэнцкае такое, што калі пашанцуе, то дзякуй богу".

Кіраўнік дзяржавы лічыць, што трэба вельмі шмат працаваць, каб пашанцавала. "Проста так каб пашанцавала, з неба ўпала - я не магу прыпомніць, але вельмі разлічваю на шанцаванне, як і любы чалавек. А хто адмовіцца ад таго, што раптам пашанцуе? Ніхто. Гэтак жа і я. Толькі, сумленна гавару, не вельмі ж і шанцуе часам", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі