Сцяг Чацвер, 2 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 чэрвеня 2017, 10:45

Лукашэнка: для Беларусі важна супрацоўнічаць з Усходам і Захадам, не робячы штучнага выбару

22 чэрвеня, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Для Беларусі ў роўнай ступені важна развіваць супрацоўніцтва з Усходам і Захадам, не робячы штучнага выбару паміж імі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з міністрамі замежных спраў і кіраўнікамі нацыянальных дэлегацый краін - членаў Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятывы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Знешняя палітыка нашай краіны заснавана на шматвектарнасці і міралюбнасці. Мы імкнёмся выбудоўваць дружалюбныя, узаемавыгадныя адносіны з усімі дзяржавамі. Для нашай краіны ў роўнай ступені важна развіваць супрацоўніцтва з Усходам і Захадам, не робячы штучнага выбару паміж імі", - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.

Аднак, заўважыў Прэзідэнт, ёсць пэўныя сілы, якія прадаўжаюць спробы адрадзіць блокавую палітыку мінулага. "Хто як не мы, прадстаўнікі дзяржаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, разумеем, да якіх разбуральных і катастрафічных наступстваў яна можа прывесці", - сказаў беларускі лідар.

Нагадвае пра гэта і сённяшняя дата - 22 чэрвеня. Роўна 76 гадоў таму Беларусь апынулася пад страшэнным ударам нацыстаў. З гэтага дня Другая сусветная вайна ўступіла ў новы, найбольш кровапралітны этап, у якім загінулі дзясяткі мільёнаў еўрапейцаў. У Беларусі гэта кожны трэці жыхар.

"Думаю, што гістарычная памяць вымушае нас асабліва цаніць мір і дабрабыт", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.-0-

Лукашэнка заклікае краіны ЦЕІ разам наводзіць масты паміж інтэграцыйнымі структурамі на кантыненцеЛукашэнка заклікае краіны ЦЕІ разам наводзіць масты паміж інтэграцыйнымі структурамі на кантыненце
"Цэнтральна-Еўрапейская ініцыятыва павінна быць нацэлена на вырашэнне менавіта гэтай, вельмі складанай, няпростай задачы", - падкрэсліў беларускі лідар.
Лукашэнка: старшынства ў ЦЕІ - дадатковая магчымасць для Беларусі палепшыць узаемаразуменне з ЕСЛукашэнка: старшынства ў ЦЕІ - дадатковая магчымасць для Беларусі палепшыць узаемаразуменне з ЕС
"Мы разглядаем сваё старшынства як унікальную магчымасць для эфектыўнага ўключэння Беларусі ў еўрапейскія інтэграцыйныя працэсы", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Тэрарызм, міграцыя і сітуацыя ва Украіне: што абмяркоўвалася на сустрэчы Лукашэнкі з кіраўнікамі МЗС краін ЦЕІ
Закранаючы апошнюю тэму, кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў падкрэслівалі ролю мінскай пляцоўкі ва ўрэгуляванні крызісу ва Украіне. Яны сышліся на думцы, што аналагаў ёй на сённяшні дзень няма.
У барацьбе з выклікамі і пагрозамі вельмі важна аб'яднаць намаганні - ЦрнадакУ барацьбе з выклікамі і пагрозамі вельмі важна аб
Міністр замежных спраў Босніі і Герцагавіны ўпэўнены, што існуе вялікая неабходнасць у тым, каб развіваць і рэалізоўваць рэгіянальныя праграмы і праекты, зрабіць інфраструктуры больш узаемазвязанымі ў рамках дзяржаў і за іх межамі.
Беларускае старшынства ў ЦЕІ накіравана на паляпшэнне сітуацыі ў рэгіёне - ЛайчакБеларускае старшынства ў ЦЕІ накіравана на паляпшэнне сітуацыі ў рэгіёне - Лайчак
Міраслаў Лайчак павіншаваў Беларусь з паспяховым старшынствам ЦЕІ. Міністр поўнасцю падтрымаў меркаванне Прэзідэнта Беларусі аб неабходнасці абмеркавання сумесных адказаў існуючым выклікам і пагрозам, якіх сёння вялікае мноства.
Сувязі паміж ЕС і Беларуссю будуць пакрокава паляпшацца - ЛайчакСувязі паміж ЕС і Беларуссю будуць пакрокава паляпшацца - Лайчак
"Мы разумеем важнасць паляпшэння ўзаемаадносін і збіраемся паляпшаць сувязі паміж Еўрапейскім саюзам і яго партнёрамі, у тым ліку Беларуссю. Мы будзем пакрокава будаваць нашы ўзаемаадносіны і паляпшаць нашы кантакты", - заявіў Міраслаў Лайчак.
Венгрыя падтрымлівае ўзмацненне супрацоўніцтва Беларусі з ЕС - СіяртаВенгрыя падтрымлівае ўзмацненне супрацоўніцтва Беларусі з ЕС - Сіярта
Дыпламат адзначыў сімвалічнасць старшынства Беларусі ў ЦЕІ, паколькі дзяржава з'яўляецца часткай Еўразійскага эканамічнага саюза і ў той жа час развівае ўзаемаадносіны з еўрапейскімі партнёрамі.
Беларусь зрабіла мудрае палітычнае рашэнне, прыняўшы старшынства ў ЦЕІ - Клестыль-ЛефлерБеларусь зрабіла мудрае палітычнае рашэнне, прыняўшы старшынства ў ЦЕІ - Клестыль-Лефлер
"Думаю, гэта было вельмі мудрае палітычнае і стратэгічнае рашэнне кіраўніцтва Беларусі - пераняць эстафету старшынства", - сказала Маргот Клестыль-Лефлер.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі