Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
22 чэрвеня 2017, 12:59

Сувязі паміж ЕС і Беларуссю будуць пакрокава паляпшацца - Лайчак

22 чэрвеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Сувязі паміж ЕС і яго партнёрамі, сярод якіх Беларусь, будуць пакрокава паляпшацца. Гэта адзначыў міністр замежных і еўрапейскіх спраў Славакіі Міраслаў Лайчак сёння ў час сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы разумеем важнасць паляпшэння ўзаемаадносін і збіраемся паляпшаць сувязі паміж Еўрапейскім саюзам і яго партнёрамі, у тым ліку Беларуссю. Мы будзем пакрокава будаваць нашы ўзаемаадносіны і паляпшаць нашы кантакты", - заявіў Міраслаў Лайчак. На яго думку, візіты міністраў, а таксама двухбаковыя сустрэчы даюць магчымасць надаць новы імпульс эканамічным кантактам і развіваць новыя праекты, якія пойдуць на карысць усім краінам.

Міраслаў Лайчак выказаў меркаванне, што развіццё парадку дня дае магчымасць палепшыць узаемаадносіны паміж ЕС і Беларуссю. "Пасля ўзлётаў і падзенняў мы разумеем, што ў нас ёсць вялікая колькасць карысці, якую можна атрымаць з нашага партнёрства ў стратэгічнай перспектыве, і поўнасцю падтрымліваем камунікацыі з вашай дзяржавай", - сказаў міністр замежных і еўрапейскіх спраў Славакіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі