Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
17 лістапада 2016, 14:07

Лукашэнка: час нафты і газу адыходзіць, будучыня - за найноўшымі тэхналогіямі

17 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Час нафты і газу адыходзіць, будучыня - за найноўшымі тэхналогіямі. Такое меркаванне выказаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў час размовы з прадстаўнікамі расійскіх рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Менавіта найноўшыя тэхналогіі стануць крыніцай багацця ў далейшым, упэўнены Прэзідэнт.

Беларусь, як адзначыў кіраўнік дзяржавы, укараняе высокія тэхналогіі ва ўсе сферы жыцця, развіваючы атамную энергетыку, касмічныя тэхналогіі. "Яны ў нас і ў ахове здароўя, і ў адукацыі - усюды", - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы ўпамянуў, у прыватнасці, унікальную аперацыю, якую правялі нядаўна беларускія хірургі па перасадцы комплексу "сэрца-лёгкія". "Усюды мы патроху робім штосьці новае, каб на ім выхоўвалася будучыня", - сказаў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі