21 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чалавечы капітал у Беларусі - самая высокая каштоўнасць. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, звяртаючыся са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Чалавечы капітал з'яўляецца для нас самай высокай каштоўнасцю. Паколькі гэта інвестыцыі ў будучыню. Здаровая, адукаваная нацыя з багатай культурай - аснова паспяховай дзяржавы", - падкрэсліў беларускі лідар.
Прэзідэнт нагадаў, што незалежная Беларусь была і застаецца дзяржавай для народа, дзе ўсе намаганні ўлады павінны быць сканцэнтраваны на дасягненні галоўных мэт - сацыяльнай справядлівасці, павышэння якасці жыцця людзей і іх дабрабыту. "Мы абвясцілі гэты прынцып яшчэ ў самым пачатку свайго суверэннага шляху і за чвэрць стагоддзя ні разу ад яго не адступілі. І адступаць не будзем", - рэзюмаваў кіраўнік дзяржавы.-0-