Сцяг Нядзеля, 28 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
17 лістапада 2016, 11:23

Лукашэнка: Беларусь значна больш цікавая і багатая, чым яе ўяўляюць

17 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь значна больш цікавая і багатая, чым яе ўяўляюць. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў час сустрэчы з прадстаўнікамі расійскіх рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Апошнім часам мы тут часта гаворым аб тым, што трэба па-новаму адкрываць Беларусь. Не ў тым сэнсе, што мы нейкая закрытая тэрыторыя - не. Мы адкрытыя ўсяму свету, амаль 70 працэнтаў таго, што вырабляем, ідзе на экспарт. Па гэтых прычынах мы не можам быць закрытай краінай, - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка. - Што такое Беларусь для тых, хто тут не бываў, якія выклікае асацыяцыі? Дранікі, Белавежская пушча, добрыя дарогі, зубры, гіганцкія самазвалы, шматфункцыянальныя трактары, якасныя прадукты... Але на самай справе Беларусь значна больш цікавая і багатая".

"Можна шмат расказаць пра яе прыроду, мастацтва, традыцыі, знакамітых беларусаў, новыя прадпрыемствы і сучасныя тэхналогіі. Аб тым, як мы захоўваем гістарычную памяць і чаму навучаем сваіх дзяцей. Мы хочам, каб вы ўсё гэта бачылі на ўласныя вочы, - адзначыў Прэзідэнт. - Мне прыемна, што на гэты раз удзельнікі вялікага расійскага прэс-туру наведалі, як прынята казаць, маю малую радзіму, азнаёміліся з Магілёўскай вобласцю - там пачыналася мая працоўная біяграфія".

У мерапрыемстве прымаюць удзел як журналісты, якія ўжо не раз бывалі ў Беларусі, так і новыя асобы. Прысутнічаюць у зале і інтэрнэт-блогеры. "Хачу падзякаваць вам за імкненне ўнесці свой уклад у развіццё дружбы і супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Расіяй. Гэтаму садзейнічае аб'ектыўнае, праўдзівае адлюстраванне вамі ў сродках масавай інфармацыі таго, што адбываецца на беларускай зямлі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі