Сцяг Нядзеля, 28 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
02 кастрычніка 2017, 10:42

Лукашэнка бачыць магчымасці для развіцця супрацоўніцтва з Малдовай і Узбекістанам

2 кастрычніка, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Беларускі бок бачыць магчымасці для развіцця супрацоўніцтва з Малдовай і Узбекістанам. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, прымаючы даверчыя граматы паслоў замежных дзяржаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Традыцыйна дружалюбныя адносіны звязваюць нас з Малдовай. Бягучы год быў асабліва насычаны кантактамі на вышэйшым узроўні. Мы выбудавалі фармат цеснага ўзаемадзеяння практычна ва ўсіх сферах", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

fff1

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Малдовы ў Беларусі Віктар Сарачан і Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт падкрэсліў, што сумесныя праекты, якія рэалізуюцца ў галіне прамысловай кааперацыі, у тым ліку зборачныя вытворчасці беларускіх трактароў і пасажырскай тэхнікі ў Малдове, з'яўляюцца трывалай асновай для далейшага росту двухбаковага тавараабароту.

"Мы бачым шмат магчымасцей у супрацоўніцтве з Узбекістанам. Літаральна за бягучы год зрабілі больш, чым за ўвесь постсавецкі перыяд. Ёсць сур'ёзныя перадумовы для нарошчвання гандлю і дыверсіфікацыі ўзаемных паставак, што ў канчатковым выніку дасць магчымасць рэалізаваць існуючы патэнцыял эканамічнага ўзаемадзеяння паміж нашымі краінамі", - сказаў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі