Сцяг Нядзеля, 28 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 ліпеня 2016, 09:00

Лукашэнка: актыўная прафесійная дзейнасць Валянціны Гаявой садзейнічае працвітанню і папулярызацыі беларускага мастацтва

22 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з юбілеем народную артыстку Беларусі Валянціну Гаявую, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

"Вы ўнеслі неацэнны ўклад у захаванне і развіццё лепшых традыцый нацыянальнага харэаграфічнага мастацтва. Менавіта з вашым імем звязаны значныя дасягненні Беларускага дзяржаўнага заслужанага харэаграфічнага ансамбля "Харошкі", творчасць якога з'яўляецца неад'емнай часткай залатога фонду айчыннай культуры", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што талент Валянціны Гаявой, яе вопыт, шматгадовая актыўная прафесійная дзейнасць у якасці кіраўніка праслаўленага калектыву, харэографа-пастаноўшчыка, настаўніка моладзі садзейнічаюць далейшаму працвітанню і папулярызацыі беларускага мастацтва як на радзіме, так і далёка за яе межамі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі