Сцяг Чацвер, 19 снежня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
09 кастрычніка 2017, 12:08

Лукашэнка абмеркаваў з міністрам абароны Азербайджана перспектывы развіцця ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва

9 кастрычніка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з міністрам абароны Азербайджана Закірам Гасанавым абмеркаваў перспектывы развіцця супрацоўніцтва дзвюх краін у ваенна-тэхнічнай сферы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Беларусь і Азербайджан прадаўжаюць супрацоўніцтва, у тым ліку ў ваенна-тэхнічнай сферы. "Не хачу ні перад кім апраўдвацца, які характар мае наша супрацоўніцтва. Хачу толькі сказаць адно, што нашы адносіны ні ў якім разе не парушаюць ніводны міжнародны дагавор, ніводную рэзалюцыю Савета Бяспекі і ААН у цэлым. Мы суверэнная незалежная дзяржава, і мы маем права вызначаць тыя напрамкі супрацоўніцтва, якія адпавядаюць духу часу, запытам нашых дзяржаў", - падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка і Закір Гасанаў

Прэзідэнт таксама падкрэсліў братэрскі характар адносін паміж народамі дзвюх краін. "Мы былі ў адной краіне. У нас да азербайджанцаў наогул няма ніякіх прэтэнзій. Мы з вялікай павагай ставімся да іх. І, самае галоўнае, я добра помню, што ў цяжкія часы ваш Прэзідэнт заўсёды падстаўляў плячо беларускай дзяржаве, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Мы гэта ўсё вельмі добра помнім і гатовы - калі мы нешта зможам зрабіць для Азербайджана - гэта зрабіць для таго, каб ваш народ жыў у бяспецы, дзяржава развівалася, а Азербайджан і народ яго быў паспяховым, каб даходы насельніцтва раслі і каб азербайджанцы былі яшчэ багацейшымі. Мы будзем ставіць толькі гэтыя высакародныя мэты".

"І, зразумела, каб Азербайджан сябе адчуваў гэтак жа, як Беларусь - спакойна, надзейна, трэба ўмацоўваць абарону. Нічога новага. Таму мы разам з вамі працуем у гэтым плане і будзем прадаўжаць працаваць", - дадаў ён.

Кіраўнік беларускай дзяржавы таксама асабліва адзначыў яго дружалюбныя адносіны з Прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым і папрасіў перадаць яму самыя добрыя пажаданні. "Думаю, у бліжэйшы час мы сустрэнемся, у нас будзе магчымасць пагаварыць на розныя тэмы", - сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка і Закір Гасанаў

У сваю чаргу Закір Гасанаў падзякаваў Аляксандру Лукашэнку за магчымасць сустрэчы, нягледзячы на шчыльны графік. "Гэта мы ацэньваем як павагу да нашага Прэзідэнта, народа, нашай краіны", - падкрэсліў міністр.

Ён перадаў кіраўніку дзяржавы найлепшыя пажаданні і словы прывітання ад Прэзідэнта Азербайджана. "Ён асабліва адзначыў нашы адносіны - паміж вамі, паміж народамі. У Азербайджане любяць Беларусь і любяць вас, з павагай ставяцца да вашай краіны. У нас вельмі цесныя сувязі ва ўсіх галінах. Вы абсалютна маеце рацыю, што ў нас ёсць чаму вучыцца адзін у аднаго", - заявіў Закір Гасанаў.

Міністр адзначыў, што ў ваенна-тэхнічнай сферы ёсць добрыя праекты і супрацоўніцтва. "Усё гэта не супярэчыць міжнародным законам. З поўнай адказнасцю заяўляю, што абсталяванне, якое мы атрымлівалі па лініі ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва, высокай якасці, яно паспяхова прымяняецца ва Узброеных Сілах Азербайджана. І гэта нам дае магчымасць далей прадаўжаць і нават пашыраць (супрацоўніцтва. - Заўвага БЕЛТА), мы на гэта настроены", - сказаў ён.-0-

Міністр абароны Азербайджана адзначае высокую якасць узбраення і тэхнікі беларускай вытворчасціМіністр абароны Азербайджана адзначае высокую якасць узбраення і тэхнікі беларускай вытворчасці
Ён даў высокую ацэнку вынікам сустрэчы з кіраўніком беларускай дзяржавы, на якой па ўсіх абмеркаваных пытаннях "было дадзена зялёнае святло". "Мы будзем у гэтым плане ў ваеннай сферы супрацоўнічаць яшчэ больш і канкрэтна", - адзначыў Закір Гасанаў.

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі