21 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адным з ключавых крытэрыяў сталасці дзяржаўнага апарату з'яўляецца ўменне працаваць з людзьмі, чула і ўважліва ставіцца да кожнага чалавека. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, звяртаючыся са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Такі падыход павінен быць уласцівы ўсім галінам улады, перакананы Прэзідэнт. "Людзей трэба слухаць і рабіць высновы, і дзейнічаць, дапамагаючы ім. Іншага не трэба. Гэта задача любой улады, любога дзяржаўнага служачага", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт даручыў новаму беларускаму парламенту, які выбраны мінулай восенню, актыўна працаваць у гэтым напрамку. "Сустрэчы з насельніцтвам, у акругах і працоўных калектывах, рэальная дапамога людзям у вырашэнні іх праблемных пытанняў - вось галоўныя задачы народных выбраннікаў. Трэба разам - мясцовай вертыкалі, дэпутатам усіх узроўняў, грамадскім арганізацыям - забяспечыць прамую, аператыўную сувязь улады і народа. Мы павінны ўмець слухаць і чуць людзей, якія даверылі нам кіраванне дзяржавай!" - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.-0-