Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
02 мая 2017, 17:51

Бягун вызвалены ад пасады намесніка міністра па надзвычайных сітуацыях Беларусі

2 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзмітрый Бягун вызвалены ад пасады намесніка міністра па надзвычайных сітуацыях за ўчыненне праступкаў, якія дыскрэдытуюць званне работніка органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях. Адпаведны ўказ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 2 мая, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Як паведамлялася, Дзмітрый Бягун падазраецца ў атрыманні хабару ад бізнесмена за ўвод у строй аб'екта з парушэннем патрабаванняў проціпажарнай бяспекі.

У час сустрэчы ў Магілёве з работнікамі прадпрыемстваў кампаніі "Кранаспан" 21 сакавіка Аляксандр Лукашэнка пракаменціраваў гэта затрыманне. "Хабар браў. На месцы ўзялі ўсіх. Чаго крыўдзіцца на мяне? Усе аднолькавыя перад законам: і міністры, і намеснікі міністраў, - адзначыў тады Прэзідэнт. - Атрымае восем гадоў мінімум. Дапрацаваўся да генеральскай пасады, каб у турме правесці час".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі