Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
11 мая 2017, 12:46

Беларусь гатова абмяркоўваць аднаўленне супрацоўніцтва з расійскімі партнёрамі ў калійнай сферы - Лукашэнка

11 мая, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пацвярджае гатоўнасць Беларусі абмяркоўваць аднаўленне супрацоўніцтва з расійскімі партнёрамі ў калійнай сферы. Адпаведныя заявы кіраўнік дзяржавы зрабіў сёння на сустрэчы з губернатарам Растоўскай вобласці Расіі Васілём Голубевым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што ў свой час такое супрацоўніцтва развалілася не па віне беларускага боку, але сёння паступаюць прапановы яго аднавіць. "Давайце, я не супраць, - сказаў Прэзідэнт. - Толькі не трэба выстаўляць тыя ўмовы, якія мы не можам прыняць. Прытым не па нашай віне ўсё развалілася. Вы гэта добра ведаеце".

"Мы гатовы да ўсяго. І да канкурэнцыі, і да вядзення бізнесу па-чалавечы. Нават не па-партнёрску, а па-братэрску. Мы дагавораздольныя людзі. Але толькі на шчырай, сумленнай і прынцыповай аснове. Гэта вельмі важна", - падкрэсліў беларускі лідар.

Як паведамлялася, Аляксандр Лукашэнка ў пачатку сакавіка заявіў аб гатоўнасці Беларусі супрацоўнічаць з "Уралкаліем", але пры захаванні інтарэсаў краіны. Прадстаўнікі расійскага боку не першы раз ужо звяртаюцца з просьбай аднавіць узаемадзеянне з "Беларуськаліем" па вытворчасці і продажы ўгнаенняў. "Але там інтарэсы Беларусі павінны быць захаваны ўжо на 200 працэнтаў, а не на 100 працэнтаў. Мы ўжо наеліся гэтай сумеснай работы, таму, калі працаваць разам, то з тэрыторыі Беларусі, сумленна і прынцыпова дамовіўшыся па ўсіх пытаннях, і ў гэтым ключы дзейнічаць. Мы не пойдзем ні на якія ўступкі, але гатовы да кампрамісаў. Але гэтыя кампрамісы павінны быць узаемавыгаднымі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка ў сакавіку бягучага года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі