21 красавіка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Адносіны Беларусі з Расіяй традыцыйна маюць асаблівы стратэгічны характар. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Дасягнуты ўзровень узаемаразумення паміж дзвюма краінамі, даверныя асабістыя адносіны паміж прэзідэнтамі даюць магчымасць нам адкрыта абмяркоўваць усе важныя праблемы, знаходзіць кампраміс. Менавіта так было і на апошняй сустрэчы, калі мы знайшлі развязкі па ўсіх важных для нашых краін пытаннях. І, галоўнае, у інтарэсах народаў Беларусі і Расіі", - заявіў кіраўнік дзяржавы.
Паводле яго слоў, гэта не значыць, што ў бакоў больш не засталося абсалютна ніякіх праблем. Але вырашаны тыя пытанні, якія наспелі цяпер. "Жыццё ідзе, усялякае магчыма. Цяжкасцей у нас вельмі шмат і ў Расіі, і ў Беларусі. Але мудрасць і задача дзяржаўнага служачага на ўсіх узроўнях павінна і быць у тым, каб гэтыя праблемы не збіраліся. Яны павінны вырашацца", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.-0-