Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Вылучэнне Купчыной на пасаду генеральнага сакратара АБСЕ пацвярджае важнасць для Беларусі супрацоўніцтва ў арганізацыі

Палітыка 19.05.2017 | 16:03
Алена Купчына. Фота з архіва
Алена Купчына. Фота з архіва

19 мая, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь надае вялікае значэнне супрацоўніцтву ў АБСЕ, сведчаннем чаго з'яўляецца вылучэнне на пасаду генеральнага сакратара АБСЕ пастаяннага прадстаўніка Беларусі ў Вене Алены Купчыной. Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Уладзімір Макей сёння на форуме "25 гадоў знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Шчыра разлічваем на яе назначэнне", - адзначыў кіраўнік МЗС.

"Актыўна ўдзельнічаючы ў працэсе выпрацоўкі і прыняцця рашэнняў дакументаў АБСЕ, Беларусь уносіць важны ўклад у развіццё агульнаеўрапейскага дыялогу па ўсім спектры пытанняў супрацоўніцтва і бяспекі ў рэгіёне арганізацыі", - падкрэсліў Уладзімір Макей. Ён таксама сказаў, што пляцоўка АБСЕ з'яўляецца важным каналам давядзення беларускай пазіцыі, інструментам пашырэння знешнепалітычных ініцыятыў, развіцця дыялогу з ЕС і ЗША, прыцягнення міжнароднага экспертнага садзейнічання.

Разам з тым, размаўляючы з журналістамі, дыпламат выказаў меркаванне, што АБСЕ можа рабіць больш пры ўрэгуляванні ўзброеных канфліктаў. "Чаму мы прапанавалі Алену Купчыну на пасаду генеральнага сакратара? Таму што лічым, што яна можа зрабіць так, каб гэта арганізацыя адыгрывала большую ролю, мела большую значнасць у забеспячэнні менавіта тых пытанняў, якімі яна прызначана займацца: бяспекі, міру і стабільнасці ў нашым рэгіёне", - сказаў ён.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Палітыка
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Гандаль у святочныя дні Магазінам Мінска з 15 снежня па 15 студзеня рэкамендавана працаваць без закрыцця на рамонт і санітарны дзень.