Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
29 жніўня 2016, 13:18

ВЫБАРЫ-2016: Колькасць акрэдытаваных для работы на выбарах у парламент замежных наглядальнікаў узрасла да 482

29 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць акрэдытаваных для работы на парламенцкіх выбарах у Беларусі замежных наглядальнікаў узрасла да 482. Інфармацыя аб гэтым апублікавана сёння на сайце Цэнтрвыбаркама, паведамляе БЕЛТА.

У прыватнасці, паводле апошніх даных, ад Садружнасці Незалежных Дзяржаў акрэдытацыю атрымалі 328 чалавек (у тым ліку ад Міжпарламенцкай асамблеі СНД - 44). Ад Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЕ акрэдытаваны 51 прадстаўнік, ад Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ) - 19, ад Парламенцкай асамблеі Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (ПА АБСЕ) - 39.

Акрамя таго, ЦВК акрэдытавала 45 удзельнікаў маніторынгу ад дыпламатычнага корпуса.

Што датычыцца зваротаў грамадзян, якія накіраваны ў Цэнтрвыбаркам альбо камісіі розных узроўняў у сувязі з будучай электаральнай падзеяй, іх паступіла 402.

Выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі адбудуцца 11 верасня. На гэты час у перадвыбарнай гонцы ўдзельнічаюць крыху менш як 500 кандыдатаў у дэпутаты, астатнія зняліся па ўласным жаданні. Першапачаткова акруговымі камісіямі быў зарэгістраваны 521 прэтэндэнт на месца ў парламенце.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі