Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
26 жніўня 2016, 16:04

ВЫБАРЫ-2016: Больш як 40 дыпламатаў акрэдытавана для маніторынгу выбараў у беларускі парламент

26 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Для маніторынгу выбараў у беларускі парламент акрэдытавана 45 прадстаўнікоў дыпламатычнага корпуса. Такая інфармацыя размешчана на сайце Цэнтрвыбаркама, паведамляе БЕЛТА.

Пры гэтым найбольшая колькасць наглядальнікаў па-ранейшаму акрэдытавана ад СНД - 321 (у тым ліку ад Міжпарламенцкай асамблеі дзяржаў - удзельніц Садружнасці - 44). Ад БДІПЧ АБСЕ акрэдытаваны 51 прадстаўнік, ад ПАСЕ - 19, ад ПА АБСЕ - 39.

Агульная колькасць міжнародных удзельнікаў маніторынгу да гэтага часу складае 475.

Выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі адбудуцца 11 верасня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі