Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
18 студзеня 2018, 13:35

Першыя ў гісторыі беларуска-кіпрскіх адносін кансультацыі паміж міністэрствамі замежных спраў праходзяць 18-19 студзеня

18 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алег Краўчанка знаходзіцца з візітам на Кіпры, дзе 18-19 студзеня праходзяць першыя ў гісторыі двухбаковых адносін кансультацыі паміж знешнепалітычнымі ведамствамі абедзвюх краін. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Запланаваны сустрэчы Алега Краўчанкі з кіраўніцтвам МЗС Кіпра, Палаты прадстаўнікоў, Кіпрскай гандлёва-прамысловай палаты.

Практычныя пытанні, звязаныя з паўсядзённым прадстаўленнем інтарэсаў краіны, абаронай і аказаннем садзейнічання беларускім грамадзянам на Кіпры, будуць абмеркаваны з ганаровым консулам Беларусі ў краіне.

Дзмітрый Мірончык адзначыў, што Кіпр з'яўляецца адным з асноўных партнёраў Беларусі ў інвестыцыйнай сферы. На 1 кастрычніка 2017 года аб'ём інвестыцый з гэтай дзяржавы ў беларускую эканоміку склаў $2,12 млрд.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі