Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
25 жніўня 2017, 12:06

Міністр замежных спраў Егіпта наведае Беларусь 27-28 жніўня

25 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Егіпта Самех Шукры наведае Беларусь 27-28 жніўня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

"Гэты візіт з'яўляецца першым у гісторыі двухбаковых адносін наведваннем Беларусі кіраўніком знешнепалітычнага ведамства Егіпта", - адзначылі ў прэс-службе.

Праграмай візіту запланаваны шэраг сустрэч высокага ўзроўню, у тым ліку ў Нацыянальным сходзе Беларусі, міністэрствах замежных спраў і антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

"На сустрэчах будуць абмеркаваны актуальныя пытанні пашырэння беларуска-егіпецкага ўсебаковага ўзаемадзеяння, уключаючы ход выканання дамоўленасцей, дасягнутых на вышэйшым узроўні па выніках візіту Прэзідэнта Беларусі ў Егіпет у студзені 2017 года", - праінфармавалі ў МЗС.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі