Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
22 лютага 2017, 16:23

Макей аб сустрэчы з Лаўровым: гэта добрая магчымасць абмеркаваць шэраг актуальных пытанняў

22 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Расія павінны падысці да 25-годдзя ўстанаўлення дыпадносін з рэальнымі справамі. Аб гэтым 21 лютага заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей на сустрэчы з кіраўніком расійскага знешнепалітычнага ведамства Сяргеем Лаўровым у ходзе рабочай паездкі ў Расійскую Федэрацыю, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.

"Беларусь і Расія павінны падысці да 25-годдзя ўстанаўлення дыпадносін з рэальнымі справамі", - сказаў Уладзімір Макей.

Міністр адзначыў, што цяперашняя сустрэча "гэта добрая магчымасць абмеркаваць шэраг актуальных пытанняў двухбаковага і шматбаковага супрацоўніцтва, узаемадзеяння на міжнародных пляцоўках".

Былі абмеркаваны актуальныя пытанні двухбаковага беларуска-расійскага парадку дня, узаемадзеяння на міжнароднай арэне і ў міжнародных арганізацыях, падрыхтоўкі да святкавання 25-гадовага юбілею ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Расіяй.

Уладзімір Макей таксама асабіста выказаў спачуванне ў сувязі са смерцю пастаяннага прадстаўніка Расіі пры ААН Віталя Чуркіна. "Дыпламата і чалавека з вялікай літары", - падкрэсліў міністр.

"Сённяшні кантакт падкрэслівае, што мы гатовы абмяркоўваць любыя пытанні, у тым ліку і няпростыя", - сказаў Сяргей Лаўроў.

Ён заявіў, што "цяперашняя сустрэча адбываецца на такім не вельмі спакойным інфармацыйным фоне", і запэўніў, што, нягледзячы на гэта, узаемадзеянне паміж МЗС Беларусі і Расіі, іншымі ведамствамі развіваецца ў рабочым рэжыме, па-дзелавому.

Сяргей Лаўроў адзначыў, што тэмамі сустрэчы сталі ход выканання праграмы ўзгодненых дзеянняў у галіне знешняй палітыкі Саюзнай дзяржавы на 2016-2018 гады, узаемадзеянне з ААН і АБСЕ, а таксама пытанні двухбаковага супрацоўніцтва.

Уладзімір Макей 22 лютага правёў таксама сустрэчу з квотнымі работнікамі ад Беларусі ў інтэграцыйных органах ЕАЭС, АДКБ і Саюзнай дзяржавы. Былі абмеркаваны актуальныя тэмы міжнароднага супрацоўніцтва па эканамічнай і іншай праблематыцы, намечаны падыходы да вырашэння шэрага бягучых пытанняў двухбаковага і шматбаковага парадкаў дня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі