Сцяг Серада, 8 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
28 верасня 2016, 12:26

Краіны СНД разглядаюць Кітай як надзейнага і раўнапраўнага партнёра - Лебедзеў

28 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Краіны СНД разглядаюць Кітай як надзейнага і раўнапраўнага партнёра. Аб гэтым заявіў сёння журналістам у Мінску старшыня Выканаўчага камітэта СНД - выканаўчы сакратар Садружнасці Сяргей Лебедзеў перад адкрыццём міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "25 гадоў Садружнасці Незалежных Дзяржаў: вынікі, перспектывы", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Выканаўчы сакратар СНД назваў супрацоўніцтва з Кітаем перспектыўным і ўзаемавыгадным. "Мы разглядаем супрацоўніцтва з КНР як раўнапраўнае, узаемавыгаднае, і я думаю, доказам гэтага будзе візіт Прэзідэнта Беларусі ў Кітай", - падкрэсліў ён.

Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "25 гадоў Садружнасці Незалежных Дзяржаў: вынікі, перспектывы" праходзіць у Мінску 28-29 верасня. У форуме прымаюць удзел звыш 200 прадстаўнікоў усіх краін Садружнасці: супрацоўнікі дзяржаўных органаў, дыпламатычных місій, акрэдытаваных у Беларусі, паслы і пастаянныя прадстаўнікі краін СНД, прадстаўнікі органаў СНД і базавых арганізацый краін СНД, члены Камісіі па эканамічных пытаннях пры Эканамічным савеце СНД, кіраўнікі буйнейшых навуковых і навучальных устаноў, вядучыя вучоныя і спецыялісты, дзеячы культуры. На канферэнцыі плануецца падвесці вынікі 25-годдзя Садружнасці Незалежных Дзяржаў і выпрацаваць канкрэтныя рэкамендацыі па павышэнні эфектыўнасці дзейнасці Садружнасці на перспектыву.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі