Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
21 ліпеня 2017, 12:22

Кіраўнікі МЗС Беларусі і Амана абмяняліся пасланнямі да 25-годдзя дыпадносін паміж краінамі

21 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей і міністр, адказны за замежныя справы Султаната Аман, Юсуф бен Алаві бен Абдала абмяняліся віншавальнымі пасланнямі з нагоды 25-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

У сваім пасланні Уладзімір Макей адзначыў, што за 25 гадоў дзяржавы змаглі закласці трывалую аснову дружалюбных і ўзаемавыгадных адносін, а паспяховы візіт Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Аман у 2007 годзе пацвердзіў зацікаўленасць кіраўніцтва абедзвюх краін развіваць двухбаковыя сувязі.

"Значная актывізацыя кантактаў апошнія два гады, абмен візітамі ўрадавых, дзелавых і парламенцкіх дэлегацый адкрываюць шырокія перспектывы для беларуска-аманскага супрацоўніцтва ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай і гуманітарнай сферах", - гаворыцца ў віншаванні.

Міністр выказаў надзею, што прапанаваная беларускім бокам праграма прыярытэтных крокаў па развіцці ўзаемадзеяння паміж дзяржавамі стане эфектыўным інструментам выканання раней дасягнутых дамоўленасцей.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі