Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
04 верасня 2017, 11:44

Грузія гатова развіваць адносіны з Беларуссю ва ўсіх фарматах - Джанелідзэ

4 верасня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Грузія гатова развіваць адносіны з Беларуссю ва ўсіх фарматах. Аб гэтым сёння на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам заявіў віцэ-прэм'ер-міністр - міністр замежных спраў Грузіі Міхеіл Джанелідзэ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы гатовы працаваць ва ўсіх фарматах, і ў рэгіянальных, і ў міжнародных", - падкрэсліў кіраўнік грузінскага МЗС.

Ён падзякаваў за цёплы прыём і адзначыў блізкасць беларускага і грузінскага народаў. "Нас злучае гістарычная дружба, братэрства народаў. І гэта, вядома, уплывае на нашы сённяшнія адносіны. Ваш асабісты ўклад у гэтыя адносіны велізарны. Пасля вашага візіту яны яшчэ больш актывізаваліся, пасля адкрыцця пасольства, а таксама пасля нашых візітаў - Прэзідэнта, прэм'ер-міністра", - сказаў Міхеіл Джанелідзэ.

Кіраўнік МЗС адзначыў актыўную работу на ўзроўні знешнепалітычных ведамстваў, якія садзейнічаюць сектаральным міністэрствам ва ўстанаўленні новых кантактаў і пошуку перспектыўных сумесных праектаў. "Мы вельмі рады, што развіваюцца гандлёва-эканамічныя адносіны паміж нашымі краінамі. Расце тавараабарот, ёсць новыя сумесныя вытворчасці", - падкрэсліў ён.

Міхеіл Джанелідзэ падзякаваў беларускаму боку за дапамогу ў барацьбе з ляснымі пажарамі. "Вашы людзі, як героі, змагаліся ў Грузіі. Яны змаглі дапамагчы нам у вельмі вялікай бядзе, крызісе. Розныя групы ўдзельнічалі з розных краін. Але трэба сказаць, што дапамога, якую вы аказалі, была ўзорнай. Мы вельмі ўдзячны", - сказаў ён.

Кіраўнік МЗС Грузіі таксама адзначыў актыўныя культурныя сувязі паміж дзвюма краінамі, і ў прыватнасці вялікую папулярнасць фестывалю "Тбілісоба", які нядаўна прайшоў у Мінску. "Мы вельмі рады, што ёсць такі інтарэс, што вельмі шмат беларусаў прыязджаюць у Грузію як турысты. Мы рады іх бачыць, як і прадпрымальнікаў", - дадаў Міхеіл Джанелідзэ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі