Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
26 жніўня 2016, 15:31

Герашчанка: мінскія пагадненні - важны механізм мірнага ўрэгулявання крызісу ва Украіне

26 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінскія пагадненні - важны механізм мірнага ўрэгулявання крызісу ва Украіне. Аб гэтым заявіла сёння журналістам прадстаўнік Кіева ў гуманітарнай падгрупе трохбаковай кантактнай групы, першы віцэ-спікер Вярхоўнай рады Ірына Герашчанка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы лічым, што мінскія пагадненні - вельмі важны механізм мірнага, дыпламатычнага ўрэгулявання таго, што адбываецца ва Украіне, - падкрэсліла Ірына Герашчанка. - Многія крытыкуюць мінскія пагадненні, але з чэрвеня мінулага года да сённяшняга дня нам удалося вызваліць каля 80 украінцаў".

Палітык адзначыла, што сітуацыя на ўсходзе Украіны застаецца напружанай, парушаецца рэжым спынення агню.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі