Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Эканамічны пояс Шаўковага шляху ператварае Беларусь і Кітай у супольнасць з адзіным лёсам - Мірончык

Палітыка 22.12.2017 | 18:18
Дзмітрый Мірончык
Дзмітрый Мірончык

22 снежня, Пекін /БЕЛТА - Сіньхуа/. Наяўнасць ініцыятывы "Эканамічны пояс Шаўковага шляху" сапраўды ператварае Беларусь і Кітай у супольнасць з адзіным лёсам. Аб гэтым у эксклюзіўным інтэрв'ю "Сіньхуа" заявіў начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык.

Дзмітрый Мірончык зрабіў візіт у Кітай для ўдзелу ў першых кансультацыях паміж міністэрствамі замежных спраў па інфармацыйных пытаннях.

"Мы канстатавалі, што гэта вельмі запатрабаваная практыка - кансультацыі паміж МЗС паміж профільнымі дэпартаментамі. Прынята рашэнне зрабіць такі фармат супрацоўніцтва традыцыйным, а нашы сустрэчы рэгулярнымі", - адзначыў ён.

Дзмітрый Мірончык таксама наведаў вядучыя СМІ Кітая, у прыватнасці інфармацыйнае агенцтва "Сіньхуа". "У час гэтай паездкі мне ўдалося наведаць і пазнаёміцца з прадстаўнікамі вядучых СМІ Кітая, якія шмат робяць для асвятлення беларуска-кітайскага супрацоўніцтва, інфармацыя і меркаванні якіх для нас цікавыя і на якія мы арыентуемся", - падкрэсліў прэс-сакратар МЗС.

Паводле яго слоў, навіна аб увядзенні пяцідзённага бязвізавага рэжыму наведвання Беларусі грамадзянамі 80 дзяржаў свету, якія прылятаюць праз Нацыянальны аэрапорт Мінск, выклікала павелічэнне цікавасці да краіны. "Ужо расказваюць не толькі пра палітыку, і нават не пра эканоміку. З'явіліся гісторыі пра беларускую кухню, беларускія традыцыі, беларускую гісторыю", - сказаў Дзмітрый Мірончык.

Ён таксама адзначыў, што Беларусь гатова прапанаваць кітайскім турыстам самыя розныя магчымасці для знаёмства з краінай.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Палітыка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Чаму загараюцца смартфоны Самазагаранне можа адбыцца з любым мабільным тэлефонам, незалежна ад вытворцы і мадэлі. Часцей за ўсё прычынай з'яўляецца кароткае замыканне ўнутры акумулятара.