Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
21 мая 2018, 14:42

Дадатковыя меры па процідзеянні міжнароднаму тэрарызму разгледзяць сакратары саветаў бяспекі АДКБ

21 мая, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Дадатковыя меры па процідзеянні міжнароднаму тэрарызму і экстрэмізму будуць разгледжаны на пасяджэнні Камітэта сакратароў саветаў бяспекі АДКБ, якое пройдзе ў Астане 24 мая, паведаміў БЕЛТА прэс-сакратар АДКБ Уладзімір Зайнетдзінаў.

"Будзе абмяркоўвацца шырокі спектр сучасных выклікаў і пагроз, якія аказваюць негатыўнае ўздзеянне на абстаноўку ў рэгіёнах калектыўнай бяспекі, Генеральны сакратар АДКБ праінфармуе аб дадатковых мерах па процідзеянні міжнароднаму тэрарызму і экстрэмізму ў фармаце АДКБ, якія прапануюцца Сакратарыятам АДКБ у мэтах выканання рашэння Савета калектыўнай бяспекі ад 14 кастрычніка 2016 года ў Ерэване, - адзначыў прэс-сакратар. - Камітэт сакратароў саветаў бяспекі таксама разгледзіць праект рашэння "Аб унясенні змяненняў у палажэнне аб рабочай групе экспертаў па пытаннях барацьбы з тэрарызмам і экстрэмізмам пры Камітэце сакратароў саветаў бяспекі АДКБ".

Удзельнікі мерапрыемства абмяркуюць план сумеснай падрыхтоўкі органаў кіравання і фарміраванняў сіл і сродкаў сістэмы калектыўнай бяспекі АДКБ на 2019 год, план кансультацый прадстаўнікоў дзяржаў - членаў АДКБ па пытаннях знешняй палітыкі, бяспекі і абароны на другое паўгоддзе 2018 года - першае паўгоддзе 2019 года.

Як чакаецца, камітэт адобрыць план мерапрыемстваў па развіцці скаардынаванай інфармацыйнай палітыкі ў інтарэсах дзяржаў - членаў АДКБ. "Дакумент прайшоў ужо ўнутрыдзяржаўнае ўзгадненне, - растлумачыў прэс-сакратар. - Ён падрыхтаваны ў мэтах рэалізацыі сумесных практычных мер, накіраваных на далейшае развіццё скаардынаванай інфармацыйнай палітыкі ў інтарэсах дзяржаў - членаў АДКБ, фарміраванне эфектыўнай інфармацыйнай сістэмы для адэкватнага і своечасовага рэагавання на праявы негатыўнага інфармацыйнага ўздзеяння".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі