Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
22 лютага 2017, 20:00

Беларускі дыпламат упершыню выбраны старшынёй Спецыяльнага камітэта па Статуце ААН

23 лютага, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларускі дыпламат упершыню выбраны старшынёй Спецыяльнага камітэта па Статуце ААН, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў.

Выбранне адбылося на штогадовай сесіі Спецыяльнага камітэта па Статуце ААН і ўзмацненні ролі арганізацыі, якая адкрылася 21 лютага ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку. Старшынёй Спецкамітэта выбраны саветнік пастаяннага прадстаўніцтва Беларусі пры ААН Руслан Варанкоў.

Выбранне прадстаўніка Беларусі на пасаду кіраўніка Спецыяльнага камітэта чарговы раз пацвярджае аўтарытэт Беларусі як актыўнага і паслядоўнага прыхільніка развіцця міжнароднага дыялогу, паляпшэння работы ААН і ўзмацнення ролі арганізацыі ў міжнародных адносінах.

Спецыяльны камітэт па Статуце ААН быў заснаваны ў 1974 годзе для разгляду палажэнняў па павышэнні здольнасці ААН дасягнуць сваіх мэт і больш эфектыўнага функцыянавання арганізацыі. На цяперашняй сесіі плануецца разгледзець пытанні аб падтрымцы міжнароднага міру і бяспекі ва ўсіх аспектах у мэтах узмацнення ролі ААН, дапамогі трэцім дзяржавам, якія пацярпелі ад прымянення санкцый на падставе главы VII Статута, мірнага вырашэння спрэчак.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі