Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
30 мая 2018, 15:45

Беларусь з'яўляецца вельмі важным для Эстоніі партнёрам - Свен Міксер

30 мая, Талін /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь з'яўляецца вельмі важным для Эстоніі партнёрам. Аб гэтым заявіў сёння на сустрэчы з беларускімі журналістамі міністр замежных спраў Эстоніі Свен Міксер, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА.

Кіраўнік МЗС Эстоніі адзначыў, што апошнім часам назіраецца добрая дынаміка беларуска-эстонскага ўзаемадзеяння, асабліва ў эканамічным напрамку. "Эканамічная кааперацыя - самае важнае ў двухбаковых адносінах, - лічыць міністр. - Вялікі патэнцыял супрацоўніцтва бачыцца ў першую чаргу ў такіх сферах, як лагістыка, транзіт. І тут трэба працаваць абодвум бакам, абодвум урадам".

Свен Міксер звярнуў увагу, што ў час свайго маючага адбыцца 14 чэрвеня візіту ў Мінск плануецца абмеркаваць далейшыя планы беларуска-эстонскага ўзаемадзеяння. У прыватнасці, шырокі спектр пытанняў намечана абмеркаваць на перагаворах з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем. Размова пойдзе і аб падрыхтоўцы візіту ў Мінск, як мяркуецца, восенню прэм'ер-міністра Эстоніі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі