Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
27 чэрвеня 2016, 10:28

Беларусь зацікаўлена ў выбудоўванні роўных партнёрскіх адносін з Тайландам - Мясніковіч

27 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь зацікаўлена ў выбудоўванні роўных партнёрскіх адносін з Тайландам. Аб гэтым заявіў сёння старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы са старшынёй Нацыянальнага заканадаўчага сходу Тайланда Панпечам Вічытчалчаем, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Міхаіл Мясніковіч адзначыў, што з візітам тайландскіх гасцей беларускі бок звязвае вялікія перспектывы. Паводле слоў старшыні Савета Рэспублікі, Беларусь разлічвае на ўзгодненую палітыку ў рабоце міжнародных арганізацый і на ўмацаванне двухбаковых сувязей. "Мы зацікаўлены ў развіцці палітычных, эканамічных, культурных кантактаў паміж нашымі краінамі і народамі. Улічваючы, якую вялікую ролю вы адыгрываеце ў Паўднёва-Усходняй Азіі, мы зацікаўлены ў выбудоўванні роўных партнёрскіх адносін", - заявіў спікер.

У сваю чаргу старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка адзначыў, што Беларусь разглядае Тайланд як перспектыўнага партнёра ў рэгіёне і гатова ўзаемадзейнічаць па ўсім спектры двухбаковых адносін. Паводле слоў Уладзіміра Андрэйчанкі, важную ролю ў гэтым працэсе адыгрываюць заканадаўчыя органы. "Міжпарламенцкія адносіны апошнім часам у нас вельмі інтэнсіўна развіваюцца", - сказаў ён. Старшыня Палаты прадстаўнікоў таксама звярнуў увагу на рэгулярныя двухбаковыя сустрэчы і ўзаемадзеянне груп дружбы.

Парламенцкая дэлегацыя Тайланда наведвае Беларусь 25-29 чэрвеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі